Крама пры касцёле

У нашым касцёле з 8 верасня 2006 года існуе невялічкая крамка, дзе любы вернік можа набыць рэлігійную літаратуру. Там ёсць малітоўнікі, спеўнікі, розныя часопісы, а таксама глыбокатэалагічныя творы аўтарства самаго папы Бэнэдыкта XVI ці, напрыклад, Яна Паўла ІІ. У крамцы ёсць шырокі выбар абразоў, фігурак і ружанцаў. Таму варта туды зайсці перад нейкім святам і зрабіць прыемны падарунак сваім блізкім.

Падтрымлівае належны парадак у крамцы наша парафіянка Марына Ткач. Яна з задавальненнем дапамагае пакупнікам рабіць выбар той ці іншай рэчы, тлумачыць змест адпаведнай кнігі і прымае замовы. Варта адзначыць, што кошты ў глыбоцкай крамцы значна ніжэйшыя за кошты ў іншых месцах. Калі ласка, пераканайцеся ў гэтым!

Таму шчыра запрашаем усіх ахвотных наведаць крамку пры нашым касцёле.

krama rasklad