Парафіяльныя аб'явы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.01.2014 18:04
20 ЗВЫЧАЙНЫ ТЫДЗЕНЬ
(16 жніўня 2026)
1. На гэтым тыдні:
- чацвер (20.08) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла;
- пятніца (21.08) – успамін св. Пія Х, папы;
- субота (22.08) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн, аўт – 09.00, 18.00;
Ср - 07.00 (пачатак пілігрымкі), 18.00;
Чц, пт – 09.00, 18.00;
Суб – 18.00;
Нядзеля – 09.30, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Пятра.
4. Сёння збор ахвяраванняў прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
5. Св. Імша ў інтэнцыях, пакінутых на Вячыстай адарацыі, будзе адпраўлена ў 28 жніўня ў кляштары сясцёр праз заступніцтва св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага.
6. Арганізацыйнае спатканне для пілігрымаў у панядзелак у 19.00 у парафіяльным доме.
7. Выезд аўтобуса ў Браслаў у суботу (22 жніўня) у 7.00 ад касцёла.
8. Парафіяльны “Карытас” праводзіць акцыю “З усмешкай у школу”. Грашовыя ахвяраванні можна пакінуць у спецыяльнай скарбонцы каля абраза Езуса Міласэрнага. Кожны жадаючы можа тым самым дапамагчы дзецям сабрацца ў школу.
9. На прыбіранне святыні ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Лісіца, Жолуд, Карандзей, Бондар, Губскія, Дудкевіч, Арловы, Ермаковіч, Плюскова (парафіяне з вул. Леніна, д. 129б, 133).
10. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
11. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры і прыносіў кветкі. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.
Жадаем Божай ласкі!









