Святары парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.04.2013 23:27
Цяпер у парафіі працуюць два святары:
- кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі
- кс. Андрэй Януль, вікарый парафіі
Нарадзіўся 14 мая 1977 г. у Юрацішках Іўеўскага раёну ў сям'і Уладзіміра і Марыі.
Пасля заканчэння семінарыі ў Гродне ў 2000 г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча атрымаў 19 мая 2001 г. святарскія пасвячэнні ў гродзенскай катэдры і працаваў вікарыем у парафіі імя Космы і Дам’яна ў Астраўцы.
Чэрвень 2003 г.- красавік 2005 г. - працаваў вікарыем у парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ ў Лідзе (м-н Слабада).
Май 2005 г. - Дырэктар пастаральнага цэнтра пры сакратарыяце епіскапату Беларусі ў Мінску.
Кастрычнік 2005 г.- вярнуўся ў Гродзенскую дыяцэзію і быў назначаны вікарыем катэдральнай парафіі імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
2007-2010 г. - вучоба ў Каталіцкім універсітэце імя Яна Паўла II у Любліне, вывучаў маральную тэалогію,
2010-2015 - пробашч парафіі Імя Марыі і вс. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Гродзенская дыяцэзія), выкладчык у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
З 2011 года - з'яўляецца душпастырам Службы аховы здароўя ў Гродне.
З 28 чэрвеня 2015 года - пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
11 лістапада 2015 года - прызначаны дэканам Глыбоцкага дэканату.
26 лістапада 2019 года - прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.
12 сакавіка 2024 года - прызначаны ганаровым канонікам Віцебскага катэдральнага капітула.

Нарадзіўся 29 лістапада 1999 года ў Пагошчы (Браслаўскі дэканат) ў сям'і Вацлава і Антаніны.
Пасля школы скончыў навучанне ў Відзаўскім дзяржаўным каледжы. У 2018 годзе паступіў у ВДС у Гродне.
24 мая 2025 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Дыяканскую практыку праходзіў у Глыбоцкай і Полацкай парафіях.
2 мая 2026 года ў Віцебску ў катэдры Езуса Міласэрнага з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча прыняў святарскае пасвячэнне.
Згодна з Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, кс. Андрэй Януль з 20 мая 2026 года скіраваны вікарыем у парафію Святой Тройцы ў Глыбокім.











