в. Канстанцінава

20090705161528 smlГісторыя вёскі Канстанцінава сягае каранямі ў XVII ст. У 1930 г. адбылася апошняя кананічная візітацыя парафіі біскупам Віленскім Pамуальдам Ялбжыкоўскім2 ліпеня 1962 года, у сувязі з патрэбай матэрыялаў на дом культуры ў Дунілавічах, бульдозер з Глыбокага пабурыў драўляны касцёл 1810 года.

Касцёл пабудаваны ў  цэнтры вёскі ў 1993—1995 гг. з цэглы на месцы храма XIX ст. 21 лістапада 1995 г. кардынал Казімір Свёнтак асвяціў цяперашні касцёл св. Язафата Кунцэвіча. 

Вырашаны 2 прамавугольнымі ў плане пад 2-схільнымі дахамі аб'ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны 8-граннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі.

Перад касцёлам захавалася званіца XIX ст. Васьміграннае 3-яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя 2 ярусы мураваныя глухія, 3-і драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі.

Парафія Канстанцінава налічвае цяпер каля 700 вернікаў, ёсць тут шмат праваслаўных, з якімі католікі жывуць у згодзе. Са згоды праваслаўнага пробашча фігура Маці Божай Фацімскай наведвала таксама праваслаўныя сем’і ў Бялевічах.

Згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ад 23 чэрвеня 2019 года кс. Антон Лагунёнак вызвалены з пасады пробашча і скіраваны ў Віцебск, а кс. Андрэй Таўрук прызначаны пробашчам парафіі.

У лістападзе 2015 года парафія адзначыла 20-годдзе пабудовы касцёла.

Дадатковая інфармацыя