Таямніца святла: казанне кс. Аляксандра Рагіні ў Пасхальную Вігілію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.04.2019 12:49
Два вялікія знакі характарызуюць літургічнае святкаванне Пасхальнай вігіліі. Па-першае, ёсць агонь, які становіцца святлом. Святло пасхальнай свечкі, што ў шэсці праз касцёл у цемры ночы, становіцца хваляй святла, якая кажа нам пра Хрыста – сапраўдную ранішнюю зорку, якая ніколі не хаваецца і трывае вечна – гэта Уваскрослы Езус, у якім святло перамагае цемру. Другі знак – вада. Яна прыпамінае нам, у першую чаргу, воды Чырвонага мора, смерць, таямніцу Крыжа. Затым, аднак, прадстаўляецца як крынічная вада, як элемент, які дае жыццё падчас засухі. Такім чынам, становіцца вобразам Святога хросту, які робіць нас саўдзельнікамі смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.
«Духоўнае ўсынаўленне» — малітва за жыццё
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2016 11:11
4 красавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у касцёлах Беларусі распачынаецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне». Гэта добрая магчымасць выратаваць ад смерці ненароджанае дзіця, падтрымліваючы яго сваімі малітвамі.
Што такое духоўнае ўсынаўленне?
Твори добро. Разговор о милосердии
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.02.2016 13:00
Все мы прекрасно знаем, что 8 декабря 2015 года Католическая Церковь начала Юбилейный Год Милосердия.
За этот непродолжительный период времени мы слышали огромное количество рассказов о милосердии, призывов жить в духе милосердия как от Папы Римского Франциска, так и от иных представителей духовенства.
Поэтому сегодня я хочу поговорить с вами именно о милосердии и о том, как овладеть этим качеством современному человеку.
Вялікі Тыдзень. Чаму “Вялікі”?
- Падрабязнасці
- Апублікавана 28.03.2015 23:00
Вялікі Тыдзень – гэта час перад Уваскрасеннем Хрыста, які ўваходзіў у літургію паступова.
Пане, навучы нас маліцца…
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.02.2015 22:30
На працягу дваццаці стагоддзяў хрысціянства аб малітве было сказана шмат. Але, як вядома, патрэба ў малітве ёсць не толькі ў хрысціянаў. Чалавек заўсёды знаходзіцца ў пошуку малітвы. У сучасным свеце гэта праяўляецца самым разнастайным чынам. Чалавек шукае, выпрабоўвае, дамагаецца сустрэчы з надпрыродным. Калі ж поўнасцю не выконваецца гэтае жаданне, то малітва замяняецца на псіхатэрапію альбо на іншыя, такія модныя ў наш час гіпнатычныя сеансы. Але чаму слабее моц нашай, хрысціянскай малітвы? Дзе тая сіла, якую абяцаў нам Хрыстус? Няўжо Яго словы не могуць споўніцца сёння?