Пастырскі ліст біскупа Алега Буткевіча на ІІ Велікодную Нядзелю Свята Божай Міласэрнасці

miosierdzieПаважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія вернікі!

Другая Вялікодная Нядзеля — Нядзеля Божай Міласэрнасці — гэта цудоўны дар для нас, вернікаў усяго сусвету. Гэта дар Дабрыні Бога адзінага ў Троіцы, які мы можам глыбей усвядоміць сабе дзякуючы ахвярнаму жыццю і апостальскай працы св. Сястры Фаўстыны і св. Яна Паўла ІІ. З вялікім здзіўленнем і глыбокай удзячнасцю праслаўляем сёння Божую Міласэрнасць, прымаючы асаблівую ласку гэтага Дня.

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на нядзелю перад урачыстасцю Звеставання Пана 2015

annunciation-400x330Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы,
умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Мы перажываем V Нядзелю Вялікага посту, якая папярэднічае ўрачыстасці Звеставання Пана. У нашых святынях гучаць велікапосныя спевы, мы ўдзельнічаем у набажэнствах, якія спрыяюць нашаму паглыбленню ў таямніцы, звязаныя з Мукай нашага Пана Езуса Хрыста.

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі з візітам Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардыналa П'етро Параліна

kkbb-mih-aniol«Благаслаўлёны той,
хто прыходзіць у імя Пана» (Мк 11, 9).

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

Як паведаміла Апостальская Нунцыятура ў Беларусі, 12-15 сакавіка 2015 г. нашу краіну, па запрашэнні дзяржаўных уладаў, наведае Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка Яго Эмінэнцыя кардынал П'етро Паралін. Візіт найбліжэйшага супрацоўніка Пантыфіка — гэта знак павагі Апостальскай Сталіцы і асабіста Пантыфіка да Беларусі і Каталіцкага Касцёла ў нашай Айчыне.

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на XII Нацыянальны дзень «Сaritas»

2014-09-16-caritasДа духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі

У Касцёле ў Беларусі стала добрым звычаем тое, што кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля «Сaritas», калі мы скіроўваем нашы думкі не толькі да таямніц, звязаных з мукай нашага Пана Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць нашай дапамогі.