Парафіяльныя аб'явы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.01.2014 18:04
3 НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
СВЯТА ХРОСТУ ПАНА
(12 студзеня 2025)
1. На гэтым тыдні:
– пятніца (17.01) – успамін св. Антонія, абата;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-сб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Бэрнарда.
4. Св. Імша ў інтэнцыях, пакінутых на Вячыстай адарацыі, будзе адпраўлена ў чацвер (16 студзеня) у 18.00 у кляштары сясцёр праз заступніцтва св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага.
5. Працягваем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў з плябаніі (вул. Астроўскага, 13). Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам (тэл. 5-15-44 альбо на мабільныя: +375298845482 – кс. Мікалай, +375295874476 – кс. Віталь, +375336402860 – кс. Аляксандр). Нагадаем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада. І таксама, просім, каб дамаўляліся паміж суседзямі, хто будзе прымаць, а хто не, і сустракалі самі альбо прасілі суседа правесці да сваёй хаты. Святары на сілу нікога не змушаюць.
6. На прыбіранне святыні ў суботу пасля ранішняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Сінкевіч, Барыла, Бандарчук, Папакуль, Халдзей, Міхайлоўскія, Нікіфаровіч, Анашкевіч, Жаўняронак, Локцевы, Марозава (парафіяне з вул. Маладзёжная да д.17).
7. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
8. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.
Жадаем Божай ласкі!