Міністранты
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.02.2013 18:52
Міністрант - гэта асоба, якая дапамагае святару падчас літургічных абрадаў спаўняць літургічную паслугу. Паслуга міністранта ля алтара падзяляецца на пэўныя функцыі: міністранты Крыжа, міністранты Святла, міністранты Алтара, міністрант Турыферарыя і г.д… Таксама служба каля алтара падзяляецца на пэўныя ступені. Першая ступень- аспірант. Аспірант - гэта асоба якая рыхтуецца стаць праз нейкі час міністрантам, ён не выконвае ніякіх функцый, а толькі назірае і вучыцца. Наступная ступень - гэта міністрант. Потым лектар. Лектар - гэта міністрант, якому дазваляецца чытаць Слова Божае. Існуюць таксама іншыя ступені паслуг.
Міністрант - гэта той, хто служыць Богу і людзям, асабліва падчас Св. Імшы і набажэнстваў. Міністранцтва існуе ад пачатку Касцёла альбо ад моманту існавання абрадаў.
Першы міністрант быў яшчэ ў гады Езуса Хрыста. Гэта быў хлопчык з Евангелля паводле Яна (Ян 6,9), які меў пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён аддаў гэты хлеб і рыбу Езусу, дапамогшы Збавіцелю накарміць тысячы людзей. Ведаем, што гэты момант з Евангелля сімвалічна ўказвае на Эўхарыстыю. Можна сказаць,што ад гэтага моманту і з'явіліся міністранты.
Апекуном міністрантаў з'яўляецца Св. Дамінік, а на Беларусі яшчэ Св. Казімір. Але першым Святым апекуном з'яўляецца Св.Тарсіцый. Св.Тарсіцый быў хлопчыкам, якому было прыкладна каля 10 год. Ён прыносіў у турмы людзям Найсвяцейшы Сакрамэнт, каб яны маглі з'яднацца з Езусам Хрыстом. Аднагодкі не ведалі, што ён туды насіў, таму што гэта была таямніца. Св. Тарсіцый загінуў мучаніцкай смерцю. За сваю адданасць Богу ён быў забіты ўкаменаваннем. З таго часу Св. Тарсіцый з'яўляецца першым апекуном міністрантаў.
Калі жадаеш далучыцца да шэрагу міністрантаў, проста паведамі святару і прыходзь на спатканні, якія адбываюцца кожную суботу ў 15 гадзін. Адказны - кс. Яўген Шымановіч.
2013 год: Павялічыліся шэрагі міністрантаў і лектараў у нашай парафіі
2014 год: Глыбоцкія міністранты згулялі ў пейнтбол
2017 год:
Шэраг міністрантаў і лектараў павялічыўся ў нашай парафіі
2018 год:
Нядзельны адпачынак міністрантаў
“Будзьце сябрамі Езуса!”: шэраг міністрантаў павялічыўся ў нашай парафіі
Трохдзённы адпачынак міністрантаў на беразе возера
Аплатковая сустрэча для міністрантаў
2019 год:
Глыбоцкія хлопцы прынялі ўдзел у турніры міністрантаў у Жодзіне
У ліпені міністранты адпачылі на беразе возера