в. Азярцы

     azjartsyПарафія св. Пятра і Паўла, апосталаў, i св. Марціна з Турс, біскупа ў в. Азярцы.

    Касцёл размешчаны насупраць былога сядзібнага дома. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай з бакавымі сакрысціямі пераходзіць у вальмавы, завершаны каркаснай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны прытвор-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

    Цяпер пробашчам парафіі з'яўляецца кс. Аляксандр Дулінец.