Малітва ў капліцы раённай бальніцы

dzen chvorych kalica11 лютага адбылася св. Імша ў капліцы благаслаўлёных Глыбоцкіх Мучанікаў у раённай бальніцы, на якой, дзякуючы легіянерам Марыі, сабраліся і медыцынскі персанал, і хворыя, якія змаглі самастойна прыйсці. 

Пасля Літургіі святары направіліся ў палаты, каб занесці Хрыста тым, хто з-за хваробы не змог прысутнічаць на Імшы, а таксама намасціць іх святымі алеямі.
У гэты дзень была асвечана адна з палат глыбоцкага шпіталю, рамонт якой быў зроблены дзякуючы парафіяльнаму Карытас.