Вядомыя беларускія журналісты правялі трэнінг у Глыбокім

trening text22 лютага ў Глыбокім прайшоў трэнінг "Інфармацыйная разнастайнасць у рэгіёнах" з удзелам вядомых беларускіх журналістаў Аляксандра Коктыша і Аляксандра Класкоўскага.


На мерапрыемстве прысутнічалі галоўныя рэдактары "Каталіцкага Весніка" кс.Віктар Місевіч і "Вольнага Глыбокага" Уладзімір Скрабатун, прадстаўнікі свецкіх і каталіцкіх СМІ, а таксама шмат было людзей, якія прыйшлі на гэты трэнінг упершыню і жадалі паспрабаваць сябе ў гэтай сферы.

Усе з задавальненнем слухалі журналістаў, а таксама выказвалі свае прапановы, думкі, планы.

Журналісты-прафесіяналы вучылі, як трэба пісаць план рэпартажу, апавялі нам пра класіку жанру, таксама пра праблемы хамства ў СМІ, віды журналістыкі, расказалі, як трэба прыдумваць загалоўкі. Усе свае словы падмацоўвалі мульдымедыйнай прэзентацыяй.

Было шмат пытанняў, на якія прысутныя адказвалі шчыра, нават з усмешкамі. У падрыхтоўцы адказу на пытанне “У чым соль аналітыкі?" прыйшлі да высновы, што спачатку трэба ўсё гэта самаму зразумець, але таксама ўмець аналізаваць, тлумачыць, вызначаць і, канешне, думаць.

Хочацца падзякаваць кс. Віктару за арганізацыю гэтай майстэрні, а таксама запрошаным гасцям-журналістам, якія паказалі прыклад сваёй працы і заахвоцілі да развіцця ў гэтым накірунку. Хай Добры Бог адорыць вас патрэбнымі ласкамі!

 


Алёна Фянько, тэкст
Марына Сінкевіч, фота