Удзельнікі «Бэтэль-Карытас» пяклі бліны і прасілі адзін у аднаго прабачэння

maslenica10Стала традыцыяй кожны год перад Вялікім постам для групы людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Бэтэль-Карытас» пры касцёле Святой Тройцы г. Глыбокае праводзіць забаўляльнае мерапрыемства.


Валанцёрамі парафіяльнага Карытас былі арганізаваныя гульні, конкурсы, уручаны памятныя падарункі, зробленыя сваімі рукамі, ну і, канешне, не абыйшлося без выпякання бліноў. Па прыкладзе нашых братоў праваслаўных, усе прасілі адзін у аднаго прабачэння. Ксёндз Мечыслаў пажадаў усім цярпення, любові і ўмення дараваць іншым.

Прысутныя былі ўдзячныя кіраўніку «Бэтэль-Карытас», дырэктару парафіяльнага Карытас Іне Вайцяховіч за добра арганізаванае свята.



Таццяна Кухта, тэкст і фота