Святая Імша на месцы смерці благаслаўлёных глыбоцкіх мучанікаў

imsza u barke184 сакавіка ва ўрочышчы Барок, што недалёк ад Глыбокага, сабраліся шматлікія парафіяне Глыбоцкага касцёла, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацькавяк. 4 сакавіка 1942 г. ва ўрочышчы Барок ксяндзы былі расстраляны.


Святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі Святой Тройцы кс. Мечыслаў Янчышын. Падчас гаміліі ён зазначыў, што благаслаўлёныя мучанікі хоць і адышлі ў Вечнасць і прабываюць у гроне Святых, але і так знаходзяцца з намі, у нашых сэрцах. Каб памяць благаслаўлёных Мечыслава, Станіслава і Уладзіслава жыла вечна, кс. Мечыслаў выказаў жаданне пабудаваць на месцы смерці капліцу ў іх гонар.


На душы было неяк трывожна, пабываўшы на мясцінах, дзе калісьці забівалі людзей, сярод якіх былі і нашы святары.


Благаслаўлёныя Мечыслаў, Станіслаў, Уладзіслаў - маліцеся за нас!

 


Ксёндз Уладзіслаў Мацькавяк нарадзіўся 4 верасня 1910 г. у Сытках на Драгічыншчыне, пасля заканчэння Віленскай духоўнай семінарыі працаваў вікарыем, у гады вайны – пробашчам у Іказні. У верасні 1941 г. пасля заканчэння Віленскай духоўнай семінарыі, яму на дапамогу быў прысланы ксёндз Станіслаў Пыртак. Нягледзячы на забарону немцаў, абодва ксяндзы навучалі мясцовых дзяцей рэлігіі, за што і былі арыштаваны. Спачатку іх немцы катавалі ў Браславе, а 24 снежня 1941 г. святароў прывезлі ў Глыбокае. У другой палове студзеня да іх далучылі ксяндза з Дрысы Мечыслава Багаткевіча. У ноч перад расстрэлам ксяндзы адправілі сваю апошнюю святую Імшу.



Алёна Фянько, тэкст
Марына Сінкевіч, фота