Глыбачане распачалі Вялікі Тыдзень
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.04.2014 16:52
13 красавіка наша парафія распачала Вялікі Тыдзень. Шмат парафіян сабраліся ў святыні, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю.
Упрыгожаныя галінкі вярбы трымалі ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля - гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерусалім.
Падчас Эўхарыстыі кс. Славамір Самковіч заклікаў прысутных задумацца, кажучы: "Хто мы, якія зараз перапаўняем святыню, а потым жывём як хочам?.. Хто мы, якія праслаўляем Бога, калі ў нас усё добра, а потым забываем?.. Сёння перажываем дзень радасці, болю і цярпення. Хто мы такія?"
На заканчэнне Літургіі адбыўся конкурс найпрыгажэйшай вербачкі сярод дзяцей. Вызначыць пераможцаў аказалася вельмі складанай задачай, але кс. Славамір справіўся з ёй.
Марына Брылёнак, тэкст
Марына Сінкевіч, фота