Вялікі чацвер
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.04.2014 10:05
Вялікі чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманта: Святарства і Эўхарыстыі.
У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У нашай парафіі, як і штогод, Літургія распачалася словамі віншавання, скіраванымі да святароў. Міністранты, моладзь, валанцеры Карытас, Легіен Марыі і шматлікія парафіяне жадалі святарам плённай працы на Ніве Пана, супакою, надзеі, моцы, радасці і паабяцалі памятаць у малітве.
На заканчэнне св. Імшы па традыцыі, Цела Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце было перанесена з галоўнага алтара ў Цямніцу, дзе будзе знаходзіцца аж да Вялікай пятніцы, каб кожны парафіянін меў магчымасць адараваць Езуса хоць некаторы час.
Алёна Фянько, тэкст
Карына Канапелька, фота