Фотарэпартаж з Літургіі Пасхальнай Вігіліі

vial subotaПасхальная Вігілія з’яўляецца ўжо святкаваннем Вялікадня. Літургія гэтага вечара багатая і прыгожая: абрад святла, калі звонку святыні асвячаецца агонь і ад яго запальваецца пасхал; літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва; літургія Хросту, калі да супольнасці Касцёла далучаюцца новыя асобы; эўхарыстычная літургія — найважнейшая частка святой Імшы, калі Езус становіцца прысутным на алтары ў постацях хлеба і віна.


Карына Канапелька, Марына Сінкевіч, фота