Велікоднае мерапрыемства для ўдзельнікаў «Betel-Caritas» і іх бацькоў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.04.2014 23:10
"Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!" - менавіта з гэтых слоў, 21 красавіка, пачалося традыцыйнае велікоднае мерапрыемства для групы людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Betel-Caritas» і іх бацькоў.
Спатканне праходзіла ў сяброўскай атмасферы. За святочным сталом, які падрыхтаваў парафіяльны Карытас і ўдзельнікі мерапрыемства, са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуўся кс. Мечыслаў Янчышын.
З усмешкай на вуснах і з радасцю ўдзельнікі сустрэчы прымалі ўдзел у гульнях і конкурсах, віншавалі не толькі адзін аднаго, але яшчэ кожны падрыхтаваў падарунак для прысутнага святара.
Таксама ў гэты дзень кс. Мечыслаў з валанцёрамі наведалі дзве бальніцы сястрынскага дагляду ў вёсках Удзела і Бабічы Глыбоцкага раёна, дзе знаходзяцца 39 самотных, адзінокіх людзей старэйшага пакалення і інвалідаў. Госці павіншавалі ўсіх прысутных з Пасхай і пакінулі падарункі.
Іна Вайцяховіч