Вясенні адпачынак дзяцей у дэндрапарку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.05.2014 20:12
Апошні дзень красавіка выдаўся вельмі цёплым і сонечным. У школе вольны дзень ад заняткаў, таму маленькія вернікі, а менавіта дзяўчаты з дзіцячага хору і малодшыя міністранты, вырашылі правесці час разам і адпачыць з радасцю. Дапамагчы ім у гэтым вырашылі с.Таццяна, с. Лена і кс. Вячаслаў.
20 хлопчыкаў і дзяўчынак разам бавіліся, гулялі, спявалі і танчылі.
Нездарма месцам сустрэчы быў выбраны дэндрапарк. Прыгожыя мясціны, супакой і цішыня дапамаглі прысутным адпачыць і з новымі сіламі вярнуцца дадому.
Сваімі ўражаннямі падзялілася Юля: “Мне адпачынак спадабаўся. Было вельмі весела. Асабліва мне спадабалася гуляць у "Фанты", бо там былі арыгінальныя заданні. Яшчэ мне спадабалася як мы ўсе дружна смажылі сасіскі на вогнішчы. Калі будзе яшчэ такі пікнік, я абавязкова пайду.”