Выпускнікі Глыбоцкай парафіі

vypuskniki11 чэрвеня у Глыбокім прайшлі выпускныя вечары. Па добрай глыбоцкай традыцыі выпускнікі з усіх школ гораду наведваюць каталіцкую і праваслаўную святыні. І 2014 год не стаў выключэннем.


Маладыя католікі дзякавалі Богу за 11 год вучобы падчас св. Імшы ў парафіяльным касцёле. Хлопцы і дзяўчаты, іх бацькі і настаўнікі прасілі аб Божым благаслаўленні на далейшы жыццёвы шлях, які распачынаюць.

Падчас казання, кс.Вячаслаў Пялінак нагадаў маладым людзям аб тым, што перад імі стаіць вельмі адказны выбар у іх жыцці. Ён з’яўляецца пачаткам новага і невядомага ім яшчэ жыцця. Бацькам жа нагадаў аб малітве за саіх дзяцей: "Як бы далёка не знаходзіліся вашыя дзеці, яны заўсёды адчуюць вашую малітоўную падтрымку. Таму маліцеся за іх нястомна”


Віншуем нашых выпускнікоў і жадаем зрабіць правільны выбар у сваім жыцці.



Дзіяна Сайкоўская, тэкст
Марына Сінкевіч, фота