Глыбокае сустрэла пілігрымку "Полацк - Будслаў"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.07.2014 00:09
Увечары 2 ліпеня парафіяне касцёла Святой Тройцы з вялікай радасцю чакалі пілігрымаў з Полацка, якіх ішло каля 70 чалавек на чале са святарамі Аляксеям Асонам і Вячаславам Адамовічам.
Пілігрымку сустрэў пробашч парафіі Мечыслаў Янчышын.
Са шчырай усмешкай ён прывітаў пілігрымаў і запэўніў, што ніхто з іх, тут на глыбоцкай зямлі, не застанецца без даху над галавой. А таксама запрасіў на супольную малітву разам з вернікамі.
Пасля чаго распачалася святая Імша, на якой стомленыя, але шчаслівыя пілігрымы дзякавалі Богу за вытрываласць і прасілі, каб Маці Божая Будслаўская дапамагала заўсёды прымаць Божую волю і быць сапраўднымі сведкамі Хрыста.
Марына Ткач, тэкст
Алег Ткач, фота