Пяты дзень барысаўскай пілігрымкі ў шляху да Росіцы

borisov-rosicaУ панядзелак, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу падчас мінулых дзён, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка "Барысаў-Росіца" завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян.

Сёння, 29 ліпеня, распачаўся пяты дзень барысаўскай пілігрымкі да Росіцы. Пілігрымы, ужо з новымі сіламі, залечанымі за ноч мазалямі, сабраліся на ранішнюю малітву ў касцёле. Падзякаваўшы за цудоўны начлег мясцоваму пробашчу Мечыславу Янчышыну і парафіянам, калона вырушыла ў бок Шаркаўшчыны. Яшчэ 4 дні і мэта кожнага крочучага верніка будзе дасягнутая.

Дарагі парафіянін! Час яшчэ ёсць далучыцца і няхай цябе не пужае спёка і мазалі.