У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч сустрэўся са святарамі дыяцэзіі

glybokae spatkanne25 лістапада ў Глыбокім, у касцёле св. Тройцы, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча з ксяндзамі і законнымі сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася а 11 гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам.

Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Айцец Станіслаў Памыкала, духоўны айцец дыяцэзіі, падчас казання, звярнуў увагу на галоўныя якасці чалавека такія як пакора, любоў да Бога і бліжняга. Ён адзначыў: “У жыцці чалавека ёсць такія моманты, калі прыходзіць спакуса быць самадастатковым. У такім стане Бог не патрэбны, чалавек сам хоча быць богам. Тут і нараджаецца пыха, якая руйнуе духоўнасць чалавека”. Айцец Станіслаў нагадаў, што адзіным прыкладам сапраўднай пакоры ёсць Езус і мы павінны Яго наследваць.

Пасля Літургіі прысутныя былі азнаёмлены з бліжэйшымі планамі і падзеямі ў дыяцэзіі, пасля чаго накіраваліся на смачны абед.

С. Людміла Рубніковіч, тэкст
Марына Сінкевіч, фота