Андрэйкі ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.11.2014 18:33
Кожны год у апошняю суботу перад 1 Нядзеляй Адвэнту адбываецца вясёлы вечар, так званыя Андрэйкі. Вось і 29 лістапада, як традыцыйна ў Глыбокім прайшлі Андрэйкі, у якіх удзельнічала парафіяльная моладзь.
Пад кіраўніцтвам кс. Вячаслава Пялінка і с. Людмілы Рубніковіч моладзь правяла цікавы і незабыўны вечар, прымаючы ўдзел у конкурсах, забавах і танцах. На заканчэнне адбылася малітва-падзяка за супольнае спатканне, а таксама просьба аб Божым благаслаўленні на надыходзячы Адвэнт.