У навагоднюю ноч маліліся за памерлых
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.01.2015 21:24
За паўтары гадзіны да Новага 2015 году ў глыбоцкай святыні было шматлюдна. Многія вернікі не засталіся дома за сталом, але прыйшлі на Святую Імшу, падчас якой маліліся за ўсіх памерлых у 2014 годзе парафіян.
На пачатку Эўхарыстыі кс. Мечыслаў зачытваў імёны і прозвішчы памерлых, а міністранты разам з роднымі памерлых запальвалі свечкі і ставілі на зроблены "алтар".
Падчас казання, кс. Вячаслаў нагадаў падзякаваць за чарговы пражыты год жыцця, які не кожны з нас змог перажыць.