Расклад набажэнстваў у Вялікім посце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.03.2023 15:30
Крыжовы шлях адбываецца штодня перад ранішняй святой Імшой. А таксама кожную пятніцу ў 10.30 і 17.00 з удзелам дзяцей, у 18.45 – для ўсіх.
Песні жальбы – нядзеля, 09.00.
Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 30 сакавіка па 1 красавіка.
Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах!
Расклад Каляды-2023 у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.01.2023 14:46
Працягваем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў з плябаніі (вул. Астроўскага, 13). Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам. Нагадваем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада. І таксама просім, каб дамаўляліся паміж суседзямі, хто будзе прымаць, а хто не, і сустракалі самі альбо прасілі суседа правесці да сваёй хаты. Святары насілу нікога не змушаюць, тым больш калі хто хворы, альбо баіцца захварэць.
Расклад Каляды-2020 у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.01.2020 10:17
Распачынаем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў ад плябаніі на Астроўскага на сваю вуліцу. Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам. Нагадваем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада.
Віншуем кс. Івана з імянінамі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.06.2019 11:00
Паважаны кс. Іван!
З нагоды дня імянінаў жадаем шмат радасці, здароўя, нязгаснага запалу духа ў святарскім служэнні, апекі і падтрымкі св. Яна Хрысціцеля. Няхай святы Ян дапамагае Вам несці Хрыста людзям. Абвяшчайце і далей Божага слова людзям, так як гэта рабіў Ваш Святы заступнік.
Апостальства дапамогі душам чысцовым
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.03.2019 12:33
Апостальства дапамогі душам чысцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 годзе ў Закрочыме.