"Паверце ў моц Крыжа!": Літургія Вялікай Пятніцы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.04.2015 21:00
3 красавіка ў нашым касцёле адбылася Літургія Вялікай Пятніцы - Адарацыя Крыжа і адарацыя пры Грабніцы праз усю ноч.
Вялікая Пятніца - гэта адзіны дзень у годзе, калі ў касцёле на адпраўляецца св. Імша. У час Літургіі вернікі слухаюць словы з Евангелля пра Муку Пана, адаруюць Дрэва Крыжа і чуваюць пры грабніцы.
На пачатку Літургіі, ўсе святары ляглі крыжом перад алтаром.
Падча гаміліі кс. Славамір Самковіч выступіў да прысутных з заклікам: "Паверце ў моц Крыжа!". "Святы Аўгустын, калі разважаў над словамі са Старога Запавету пра тое, каб людзі пакінулі былое, той горад які для сябе збудавалі, даў вельмі простую ацэнку, дзе заахвочвае пакінуць сваю праблему, пакінуць тую любоў, якой вы любіце саміх сябе. Застаўце гэты горад, застаўце сёння ўсе тое, што вы будавалі за сваё жыцце, пакіньце ўсе. Св. Павел дапоўніць - станьцеся абыякавымі да таго, што дастаўляе нам прыемнасць, да таго, што радуе наша вока - станьце да гэтага абыякавамі!", - прамовіў святар.
"Паверыць у моц Крыжа - гэта зразумець любоў Бога да чалавека. Любоў, якая не гасне, нягледзячы на нашы грахі, слабасці, эгаізм. Усе, што адбываецца ў касцеле не павінна быць знакам і сімвалам, а павінна быць сакрамантам, таямніцай. Той таямніцай, якую чалавек хоча зразумець".
Марына Сінкевіч, тэкст і фота