Гурт "Laudans" з канцэртнай праграмай "Агмень" выступіў у Глыбокім

laudans19 красавіка ў Глыбокім выступіў каталіцкі музычны гурт "Laudans" з канцэртнай праграмай "Агмень".

Гурт вырас з праекту песень на вершы польскага ксяндза-паэта Яна Твардоўскага ў перакладзе на беларускую мову. Паступова змяняўся склад калектыву і ўрэшце цяпер “Laudans” складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і таксама складае песні. Часта гурт запрашае іншых музыкаў.

У Глыбокім гурт даў 2 канцэрты, адзін у Гарадскім цэнтры культуры, а другі - пасля вячэрняй святой Імшы ў касцёле.


Маргарыта Юрык, фота