Барысаўская пілігрымка працягвае свой шлях у Росіцу

piligrymka rosicaУ панядзелак, нягледзячы на палячае сонца і адсутнасць дажджу падчас мінулых дзён, мазалі і вялікую стому, смагу і цяжар заплечніка, пілігрымка "Барысаў-Росіца" завітала ў Глыбокае, каб затрымацца на начлег у мясцовых парафіян.

Сёння, 4 жніўня, распачаўся пяты дзень барысаўскай пілігрымкі да Росіцы. Пілігрымы, ужо з новымі сіламі, залечанымі за ноч мазалямі, сабраліся ля святыні, каб падзякаваць за цудоўны начлег мясцоваму пробашчу Мікалаю Ціхановічу і парафіянам. Пасля благаслаўлення на далейшы шлях калона вырушыла ў бок Шаркаўшчыны. Яшчэ 4 дні і мэта кожнага крочучага верніка будзе дасягнутая.

Дарагі парафіянін! Час яшчэ ёсць далучыцца і няхай цябе не пужае спёка і мазалі.