Глыбоцкія вернікі прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Фаціму (абноўлена 26.08.2015)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.08.2015 23:57
12 жніўня распачалася аўтобусная пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія). 16 вернікаў з глыбоцкай парафіі таксама далучыліся да паломніцтва. Перад ад'ездам у шлях пілігрымаў благаславіў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а кс. Вячаслаў Пялінак, як кіраўнік пілігрымкі паабяцаў памятаць пра глыбоцкую парафію, святароў і вернікаў падчас малітвы ў дарозе і ў святых месцах.
Першы прыпынак - 13 жніўня - Граблінскі лес - месца аб'яўлення Маці Божай, у маленькай капліцы знаходзіцца камень з адбіткамі ног Маці Божай.
Потым праехаўшы пару кіламетраў перад намі адчыніўся выгляд велічнага і самага вялікага ў Польшчы (8 месца па велічыне ў Еўропе і 16-е - у свеце) Марыйнага Санктуарыя ў Ліхені. Дадзены вольны час дазволіў прайсціся Крыжовым шляхам, зробленым з камянёў, якія прыносілі пілігрымы з розных мясцін, наведаць Папскія апартаменты, у якіх пражываў св. Ян Павел ІІ падчас візіту ў Санктуарый Маці Божай Ліхеньскай. Пасля ўсе пілігрымы сабраліся на св. Імшу.
14 жніўня нас чакаў Кёльн. Каля 600 км пераадолеўшы, перад нашымі вачыма адкрыўся прыгожы краявід гораду і ракі Рэйн. Галоўная святыня - Кёльнскі сабор, вышыня якога 157 м, уразіла сваёй велічнасцю і прыгажосцю.
15 жніўня - Парыж. Абзорная экскурсія каля Лувра, Сабора Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам), Палаца інвалідаў, ну і канешне, мару большасці з людзей - эксурсія на Эйфелеву башню.
16 жніўня нас сустрэла Маці Божая ў Люрдзе. Экскурсія, малітва, Крыжовы шлях і св. Імша ў нашых інтэнцыях у маленькай капліцы Жанны д'Арк, ружанцовая малітва са свечкамі ў працэсіі святла ў гэтым незвычайным месцы аб'яўлення назаўсёды застануцца ў сэрцы пілігрымаў.
17 жніўня знаходзіліся амаль цэлы дзень у дарозе, бо неабходна было пераадолець каля 900 км па Іспаніі. На начлеге ў гатэлі сустрэліся з польскай групай, якая таксама пілігрымуе ў Фаціму. Вячэра ў сяброўскім коле са спевамі на польскай і беларускай мове, пад гукі апладысментаў, нікога не пакінулі абыякавымі.
18 жніўня наведалі базіліку св. апостала Якуба ў Санцьяга дэ Кампастэла. Незабыўным момантам сталі магчымасць "прыхінуцца" да апостала Якуба і тое, калі на заканчэнне святой Імшы для пілігрымаў, якая адбываецца штодня апоўдні, мужчыны распальваюць вялікае кадзідла і "запускаюць" яго па святыні.
І вось, 18 жніўня вечарам, пілігрымы дасягнулі сваёй мэты. Фаціма... Цудоўнае і незвычайнае месца для кожнага веруючага чалавека. Перад намі два поўныя дні малітвы і адпачынку, не губляючы час, вечарам, а 21.30 кожнага дня сустракаемся на малітве ружанцовай з запаленымі свечкамі ў руках, пасля якой адбываюцца працэсіі. Таксама ўпершыню, беларускай група мела магчымасць маліцца на св. Імшы на роднай мове на месцы аб'яўлення Маці Божай. Дзве Эўхарыстыі, ўвечары а 17 гадзіне 19 жніўня з мноствам людзей і раніцай наступнага дня а 5 гадзіне раніцы, на нашай роднай беларускай мове ўпрыгожваліся спевам маленькага хору з Глыбокага. Таксама пашчасціла, што на вечаровым Ружанцы малітва "Вітай Марыя" таксама гучала на нашай мове.
20 жніўня, зранку пілігрымы накіраваліся ў Лісабон, сталіцу Партугаліі, дзе зладзілі цудоўную экскурсію і працягнулі свой адпачынак на беразе Атлантычнага акіяна.
21 жніўня цэлы дзень транзіт па Іспаніі. Начуем у гатэлі ў Сарагосе.
22 жніўня - наведванне і экскурсія па Барселоне: расповед кс. Вячаслава пра незвычайны і велічны сабор Святой Сям'і (Саграда Фамілія), будаўніцтва якога па праекту Антоніа Гаўдзі пачалося яшчэ ў далёкім 1882 і не скончана да гэтага часу; наведванне па жаданню катэдральнага сабора Барселоны - касцёл Святога Крыжа і св. Эўлаліі; прагулка па горадзе з аповедам яго гісторыі. На заканчэнне - адпачынак на беразе Міжземнага мора. Пасля чаго, пілігрымаў чакаў начны пераезд у Францыю.
23 жніўня раніцай мы былі ўжо ў Ніццы. Нягледзячы на пахмурнае надвор'е, але ўстрымацца ад таго каб акунуцца ў мора на Лазурным беразе ніхто не змог. Таму а 8й гадзіне раніцы - адпачынак на Лазурным беразе пілігрымам удаўся, але на жаль перашкодзіў дождж, які скараціў час прабывання. Цудоўным падарункам для ўсіх жанчын стала экскурсія на фабрыку французскай парфюмерыі.
24 жніўня транзіт праз Італію, Аўстрыю, Чэхію і Польшчу. На начлег у Чэнстахову прыбылі а 2й гадзіне ночы. Пераадолелі 1100 км. Так як увесь дзень у дарозе, то фотаздымкі мясцін, праз якія праязджалі, атрымаліся толькі з вакна аўтобуса.
25 жніўня наведванне санктуарыя Маці Божай у Чэнстахове і вяртанне дадому.
26 жніўня ў 10.30 мы прыбілі ў Глыбокае. Вялікі дзякуй Усемагутнаму Богу за магчымасць гэтай пілігрымкі і нашага ўзделу ў ёй, кс. Вячаславу Пялінку за заўсёды цікавыя і пазнавальныя экскурсіі, апеку і суправаджэнне, а таксама ўсім пілігрымам за гэты цудоўны час прабывання разам!