Распачалася пешая пілігрымка ў Браслаў да Маці Божай Валадаркі азёраў

piligrymka braslau0619 жніўня а 7 гадзіне раніцы вернікі з глыбоцкай і варапаеўскай парафій сабраліся ў святыні на св. Імшы для пілігрымаў.

Пасля Літургіі вернікі на чале з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам вырушылі ў шлях. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец з Лепеля і клерык Алег Хмылко.
Гэта ўжо II пілігрымка ў Браслаў, якую ладзіць наша парафія.
У дарозе час мінае вельмі хутка, бо пілігрымы моляцца, спяваюць, разважаюць над словам Божым. Хтосьці карыстаецца магчымасцю споведзі.
Надвор’е таксама спрыяе - нягорача і ісці нецяжка.
Варта адзначыць, што вернікі Пятроўшчыны накармілі нас смачным абедам, пасля
А 19 гадзіне мы прыйшлі ў Шаркаўшчыну, дзе нас сустрэў пробашч парафіі кс.Кшыштаф Сілкоўскі. Пасля ўвайшлі ў святыню, каб памаліцца і падзякаваць Пану Богу за пройдзены шлях.
Усіх пілігрымаў гасцінна запрасілі на начлег вернікі мясцовай парафіі.


Алёна Фянько, тэкст і фота