Святар благаславіў вучняў на новы навучальны год
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.08.2015 18:35
У нядзелю, 30 жніўня, у нашай святыні сабралася вялікая колькасць вернікаў. На пачатку святой Імшы кс. Мікалай Ціхановіч асабліва прывітаў прысутных у святыні дзяцей і іх бацькоў, настаўнікаў і выхавацелей. Менавіта ў гэты дзень яны сабраліся ўсе разам, каб атрымаць бласлаўленне напярэдадні новага навучальнага года.
Падчас казання святар звярнуўся да бацькоў: "Не забывайце, што будучыня нашай краіны залежыць не толькі ад ведаў інтэлектуальных, якія дзеці атрымаюць ад настаўнікаў у школах. Будучыня нашага пакалення залежыць ад душаў гэтых дзяцей, а таксама і дарослых".
"Будзьце адказнымі за будучае пакаленне нашага народа, за будучыню нашага горада, за будучыню нашых сем'яў. Калі хочаце, каб у вашых сем'ях панавалі супакой і згода, каб дзеці былі шчаслівыя, то трэба іх весці да Езуса. Выконвайце гэты абавязак уласным прыкладам!" - такімі словамі скончыў прамову пробашч Мікалай.
Напрыканцы Літургіі адбылося асвячэнне школьных прылад, усе прысутныя атрымалі бласлаўленне.