Перыяд радаснага чакання на прыйсце Збаўцы распачалі разам з гуртом "Рыбы"

ryby advent“Прыйдзі мы Цябе чакаем, прыйдзі, так як новага дня святло…”- словы гэтага спеву зляталі з вуснаў маладых людзей з евангелізацыйнага праекта “Рыбы” на пачатак св. Імшы, якой вернікі глыбоцкай парафіі распачалі Адвэнт - радасны перыяд чакання на прыйсце Збаўцы.

Кс. Мікалай нагадаў, што Адвэнт – час чакання, а смерць не за гарамі. “Трэба быць заўсёды падрыхтаванымі на апошні дзень. Бог – гэта Дух і ён зайздросна Цябе любіць, і не можа пагадзіцца з тваімі грахамі. Нельга жыць для Езуса і д’ябла адначасова. Вы маеце ў сабе Духа Святога, слухайце Яго і трывайце ў Ім, каб у дзень прыходу Езуса Хрыста не пазналі сораму”, - зазначыў святар.