Вялікдзень у бальніцы


IMG 7019Святочную нядзельную раніцу абуджаў голас “Хрыстос Уваскрос!” і чулася ў адказ “сапраўды Ўваскрос!”

 


Славілі Бога людзі шчасліва ўсміхаючыся.
Славілі Бога птушкі звонка спяваючы.
Славілі Бога і валанцёры парафіяльнага Карытас у Глыбокім, адпраўляючыся ў бальніцу.

 

Сярод гэтых людзей з адкрытымі сэрцамі былі а. Станіслаў Памыкала SJ і загадчык неўралагічнага аддзялення Казімір Яцына.


Разам са святаром і валанцёрамі свята завітала ў кожную палату. Усміхаліся хворыя і выціралі слёзы на вачах, калі бачылі а.Станіслава, які гучна прамаўляў “Хрыстос уваскрос!” Нельга перадаць пачуцці радасці і шчасця, якія выпраменьвалі ад святара. Абдымаючы і цалуючы хворых, ён аздараўляў іх як духоўна, так і фізічна. Нізка схіляўся над кожным, а прысутным здавалася, што гэта сам Езус Хрыстус схіляецца над хворымі, збалелымі людзьмі і дапамагае кожнаму несці свой крыж.

 

Ірына Атрахімовіч