Рараты ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.12.2015 22:06
"Maranatha, прыйдзі Пане Езу!" - гэтымі словамі распачынаюцца Рараты ў нашай парафіі.
Тры разы на тыдзень а палове сёмай раніцы, парафіяльная святыня поўнасцю запоўнена вернікамі. У той момант, як многія яшчэ спяць, шматлікія дзеткі з зорачкамі і добрымі ўчынкамі прыходзяць на ранішнюю Эўхарыстыю.
Калі вы "праспалі" гэты час, то яшчэ ёсць магчымасць прыняць удзел у Раратах. Засталіся аўторак (22 снежня) і чацвер (24 снежня) у 06.30. Маці Божая Марыя чакае менавіта Цябе!