Фотарэпартаж з Імшы пастэркі

pasterkaШтогод у нашай парафіі Імша пастэрка ў касцёле распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі. Пад радасны спеў "Голас анельскі" распачалася ўрачыстасць святкавання Божага Нараджэння.

Пробашч парафіі кс. Мікалай падчас гаміліі падкрэсліў, што "Божае Нараджэнне - гэта не казачнае свята, а святая таямніца. Гэта не фальклорная традыцыя, але Езус пасылае нас як місіянераў у свет". 

Прадстаўляем фотарэпартаж Леаніда Юрыка і Зміцера Лупача.