Глыбоцкія парафіяне зладзілі калядны канцэрт

kaliadny kancertУ суботу, 26 снежня, у Глыбоцкім ГДК адбыўся святочны калядны канцэрт, які пад кіраўніцтвам с. Таццяны Данч прадставілі маладыя людзі школьнага ўзросту, а таксама працуючая моладзь. Самадзейныя артысты імкнуліся перадаць вялікую радасць Божага Нараджэння прысутным парафіянам-гледачам.

Малодшая моладзь прадставіла сцэнку "Калі змяняецца сэрца", а старэйшыя інсцэніравалі казку "Тры сястры" на сучасны калядны матыў.

 

Акрамя гэтых прадстаўленняў, на сцэне гучалі песні і гульні для самых маленькіх.

kaliadny kancert13

Марына Сінкевіч