Удзельнікі "Betel-Caritas" падзяліліся печывам з парафіянамі ў Дзень Caritas

dzen caritasУ трэцюю нядзелю Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле традыцыйна адзначаецца Дзень Caritas. 

28 лютага 2016 года ў глыбоцкай святыні на ранішняй св. Імшы было шматлюдна. Падчас парафіяльных аб'яваў пробашч кс. Мікалай абвясціў, што кожны вернік выходзячы з касцёла можа набыць маленькі смачны падарунак, які ўласнаручна падрыхтавалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы "Betel-Caritas" і іх бацькі. 

Выходзячы са святыні глыбачане прымалі салодкія падарункі ад людзей, якія з радасцю дзяліліся і сваёй усмешкай таксама. Печыва дапамаглі раздаць валанцёры. 

Алёна Шаршунс, фота