Дыплом за арыгінальнасць атрымала глыбоцкая моладзь у танцавальным конкурсе
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.05.2016 19:01
У суботу, 7 мая, у Браславе прайшоў конкурс танца "Dance Party" сярод моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве саміх маладых людзей.
У конкурсе прынялі ўдзел пяць камандаў: з Глыбокага, Мёраў, Варапаева і Браслава. Браслаў як гаспадар мерапрыемства выставіў дзве каманды — малодшага і старэйшага ўзросту.
Конкурс складаўся з трох намінацый. Спачатку каманды прывіталі гледачаў сваім танцам на вольную тэму, у другой частцы каманды паказалі парны танец, а ў апошняй намінацыі ўдзельнікі прадставілі танец-флэшмоб.
Па выніках журы, каманда з Глыбокага была прызнана самай арыгінальнай.
Фота-і відэарэпартаж можна глянуць тут>>
Відэа выступаў усіх канкурсантаў>>