Урачыстасць Святой Тройцы адзначылі ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.05.2016 22:45
22 мая ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў Святую Імшу кс. Аляксандр Барыла, сын Глыбоцкай зямлі, які з'яўляецца пробашчам у Вілейцы, а Божае слова прамовіў яго родны брат кс. Дзмітрый Барыла, пробашч ракаўскай парафіі.
У гаміліі святар асаблівым чынам звярнуў увагу на таямніцу Святой Тройцы і распавеў гісторыю з жыцця св. Аўгустына. Аднойчы святы прысніў сон, у якім хлопчык маленькай ракавінкай хацеў пераліць акіян. Аўгустын не мог зразумець як такое магчыма, і ў той момант хлопчык стаў анёлаў і прамовіў: "Хутчэй я пералію гэта акіян, чым чалавек зразумею таямніцу Святой Тройцы".
Пасля Эўхарыстыі словы віншаванняў былі скіраваны пробашчу глыбоцкай парафіі кс. Мікалаю Ціхановічу, з нагоды 15-годдзя святарства.
Пасля святой Імшы адбылася Эўхарыстычная працэсія. Усе святары, сёстры законныя і вернікі пад гукі звона выйшлі з касцёла, каб падзяліцца з жыхарамі Глыбокага сваёй святочнай радасцю.