Полацкія пілігрымы прыйшлі ў Глыбокае

polack-budslau29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла, глыбоцкая парафія вітала пілігрымаў з Полацку, якія крочаць у Будслаў ужо тры дні.

Перад святыняй пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў пілігрымаў раза з кс. Вячаславам Пялінкам і сёстрамі, якія крочаць разам, акрапіў святой вадой і запрасіў у касцёл на святую Імшу.

Кроплі святой вады, якія падалі на пілігрымаў, дадалі крыху сіл пасля такога спякотнага дня. Як прызналіся самі пілігрымы, гэта быў першы "дожджык".