Пілігрымка Глыбокае-Будслаў. Фотарэпартаж і відэа
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.07.2016 18:34
30 чэрвеня ранішняй св. Імшой у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася пілігрымка ў Будслаў.
Пасля Эўхарыстыі на пляцы перад касцёлам пачала будавацца калона з глыбоцкіх пілігрымаў, большасць з якіх моладзь, і разам з кіраўнікамі кс. Іванам Кароткіным, кс. Мікалаем Ціхановічам, клерыкамі і сёстрамі вырушылі ў шлях. Самы маленькі пілігрым — Леанід Філіпёнак, які мае 1,5 гады, але крочыць у Будслаў ужо ў другі раз, самы старэйшы Іпаліт Лаўцэвіч (65 гадоў).
200 глыбачан з радасным воклічам "Глыбокае - прыгожы край! Крочым мы ў Будслаў! Марыя, сустракай!" падыйшлі да Нацыянальнага Санктуарыя - мэты свайго двухдзённага пілігрымавання. Пасля прывітання кусташам санктуарыя і біскупам Алегам Буткевічам, пілігрымы ўвайшлі ў святыню і перад абразам Маці Божай Будслаўскай ляглі крыжам.
Тры глыбоцкія сям'і (усяго 14 чалавек, 8 з якіх дзеці) крочылі ў Будслаў разам з агульнабеларускай пілігрымкай сем'яў.
Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж з усяго пілігрымковага шляху глыбоцкіх вернікаў.
Больш фота можна паглядзець УКантакце
Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа