Двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы ў 2017 годзе чакае глыбачан-пераможцаў Парафіяды для дзяцей і моладзі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.08.2016 19:58
9-11 жніўня ў Оршы праходзіла другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Моладзь з Глыбоцкай парафіі таксама прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Усяго прынялі ўдзел толькі 4 парафіі - Лучай, Пагошча, Паставы і Глыбокае.
Падчас узнагароджвання пераможцаў, хлопцы і дзяўчаты вельмі хвалявалася, бо да гэтага дня ўсе вынікі знаходзіліся ў сакрэце.
У намінацыі “Тэатр” журы ацэньвалі 4 хатніх заданні.
За візітную картку парафій атрымалі:
1 месца - Пагошча;
2 месца - Глыбокае;
3 месца - Лучай.
Конкурс рэлігійнай песні:
1 месца - Глыбокае;
2 месца - Лучай;
3 месца - Пагошча.
Інсцэніроўцы “Хто з нас больш міласэрны?”:
1 месца - Глыбокае;
2 месца - Пагошча;
3 месца - Лучай;
Конкурс “Хвалім Бога ў танцы”:
1 месца - Пагошча;
2 месца - Лучай;
3 месца - Глыбокае.
У намінацыі “Святыня” ўзнагароджваліся удзельнікі ў двух конкурсах:
- малюнак на тэму “Што для мяне значыць касцёл?”:
1 месца - Малец Марыя (Глыбокае);
2 месца - Януль Вольга (Пагошча);
3 месца - Дзіковіч Яўген (Паставы)
- Конкурс ведаў пра святых на тэму “Ян Павел ІІ - апостал Божай міласэрнасці”:
1 месца - Малец Марыя (Глыбокае);
2 месца - Малец Аляксандра (Глыбокае);
3 месца - Дзіковіч Марк (Паставы).
У намінацыі “Спорт” месцы размясціліся наступным чынам.
Валейбол:
1 месца - Лучай;
2 месца - Глыбокае;
3 месца - Паставы.
Футбол:
1 месца - Лучай;
2 месца - Паставы;
3 месца - Глыбокае.
Плаванне:
Дзяўчаты:
1 месца - Шапуцька Алёна (Пагошча);
2 месца - Шапуцька Святлана (Пагошча).
Хлопцы:
1 месца - Шаура Аляксандр (Паставы);
2 месца - Дзіковіч Марк (Паставы);
3 месца - Каляга Аляксандр (Глыбокае).
Шашкі:
1 месца - Гайковіч Ігар (Глыбокае);
2 месца - Літвіновіч Марыя (Лучай);
3 месца - Зінчанка Анастасія (Лучай).
Стральба:
1 месца - Іваноўская Дар’я (Глыбокае);
2 месца - Якаўлеў Мікіта (Паставы);
3 месца - Нежавец Ігар (Лучай);
Настольны тэніс:
1 месца - Галяш Данііл (Лучай);
2 месца - Зубовіч Арцём (Лучай);
3 месца - Танасіенка Алег (Паставы).
У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі неспадзяванку-конкурс сэлфі.Напрацягу 3 дзён падлеткі рабілі фотаздымкі з парафіады. Пад хэштэгам «парафиадаорша2016» у сацыяльнай сетцы Instagram можна знайсці шмат фота ад удзельнікаў. За гэты конкурс таксама атрымалі прызавыя месцы:
1 месца - Каляга Аляксандр (Глыбокае);
2 месца - Шаура Аляксандр (Паставы).
Па вынікам намінацый «Спорт-тэатр-святыня» былі вызначаны 3 пераможцы. Таксама на вынікі адыгрывалі важную ролю паводзіны ўдзельнікаў у святыні, з іншымі людзьмі, пры спартыўных спаборніцтвах.
1 месца - Глыбокае;
2 месца - Пагошча;
3 месца - Паставы.
Пераможцы адправяцца на міжнародную парафіяду-2017 у Варшаву, а пасля іх чакае двухтыднёвы адпачынак на моры.
Ірына Апяцёнак, тэкст,
Ірына Апяцёнак, кл. Алег Хмылко, фота
Віншуем нашых пераможцаў: Малец Аляксандру і Марыю, Іваноўскую Дар'ю, Салодкую Наталлю, Апяцёнак Ірыну, Гайковіча Ігара, Калягу Аляксандра, Мяховіча Паўла, Тышко Антона і кл. Алега Хмылко!