Адпачынак для дзяцей з прытулку

IMG 71387 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці ў нашай парафіі для дзетак з сацыяльнага прытулку парафіяльны Карытас арганізаваў адпачынак.

 


Яшчэ з раніцы іх забралі з прытулку і прывезлі ў касцёл на Святую Імшу. Пасля ўдзелу ў Святой Эўхарыстыі ім уручылі падарункі за ўдзел у конкурсе “Пан уваскрос, сёння жыве!”. Потым валанцеры разам з дзеткамі схадзілі ў піцэрыю, дзе пачаставаліся піцай і сокамі, а вечарам усе разам паглядзелі выступленне ансамбля”Харошкі”.

 

Стомленыя,але задаволенныя новымі ўражаннямі і знаемствамі, дзеткі вярнуліся у свой часовы прытулак.