Акцыя “З усмешкай у школу” завяршылася

caritas akcja28 жніўня ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім паспяхова завяршылася чарговая дабрачынная акцыя "З усмешкай у школу".

Кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў прысутных і адзначыў, што незалежна ад веравызнання неабходна дзяліцца з тымі, каму патрэбна падтрымка і дапамога.
Дзякуючы добразычлівасці і ахвярнасці глыбоцкіх парафіянаў, 45 малазабяспечаных сем'яў з глыбоцкай парафіі атрымалі падарункі: школьныя прылады, абутак, адзенне, салодкія прысмакі.
Ад імя бацькоў словы ўдзячнасці выказала шматдзетная маці Вольга Рабкоўская: «Ад усяго сэрца дзякую Богу, чулым парафіянам і валанцёрам «Карытас». Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ў школу пойдзем з усмешкай».
Пасля дзеці і бацькі прынялі ўдзел у св. Імшы, падчас якой святар блаславіў вучняў і асвяціў школьныя прылады.
Валанцёры парафіяльнага “Карытас” таксама наведалі дом сямейнага тыпу Грабко ў Петрунове і прыёмную сям’ю Высоцкіх у Глыбокім.


Даната Матушова, тэкст
Карына Шпак, фота