Міласэрнасць не мае межаў

IMG 7232 1Ужо не ў першы раз на нашу парафію прыходзіць гуманітарная дапамога ад Мальтыйскай службы дапамогі г. Фехта (Германія). Сярод апошніх атрыманых рэчаў быў ровар, які прызначаны для Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН).

15 красавіка 2013 года, пасля афармлення ўсіх неабходных дакументаў і атрымання дазволу, кс. Мечыслаў Янчышын перадаў ровар дырэктару ТЦСАН Стоцік Але Чаславаўне, для бясплатнага карыстання супрацоўнікамі цэнтра.

 

IMG 7233 1