Запрашаем на фотамайстэрню з Аляксандрам Зянковым

4 мая 2013 года ў г. Глыбокае Віцебскай дыяцэзіі пройдзе майстэрня з вядомым фатографам Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандрам Зянковым.

У праграме прадугледжана:


1. Рэпартажная фатаграфія. Што трэба ведаць і ўмець фотажурналісту?;
2. Для чаго мы ілюструем тэставыя матэрыялы?;
3. Рэпартаж трыма кадрамі (+практыка);
4. Пункт здымкі - як выбраць і што фатаграфаваць (+практыка);
5. Для чаго ў фатаграфіі расстаўляць акцэнты?;
6. Падрыхтоўка фотаздымкаў да публікацыі.


Для паспяховага правядзення майстэрні неабходна мець:


- лічбавую фотаапаратуру;
- кампутар або ноут(нэт)бук + праграма для апрацоўкі фатаграфій;
- жаданне навучыцца ці атрымаць дадатковыя веды.


Запрашаем усіх пачынаючых фотакарэспандэнтаў і тых, хто любіць здымаць і хоча дапамагаць "Каталіцкаму Весніку".

Пачатак а 10 гадзіне.


Для ўдзелу трэба прайсці анлайн-рэгістрацыю