Шэраг міністрантаў і лектараў павялічыўся ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.04.2017 13:21
Другая Велікодная нядзеля, свята Божай Міласэрнасці, стаў сапраўды радасным днём для нашай парафіі, а асабліва для 5 юнакоў, якія былі прынятыя да шэрагу міністрантаў і лектараў.
Кандыдаты Мікіта Грыцкевіч, Станіслаў Тоўсцік, Уладзіслаў Казачок, Станіслаў Бервячонак і міністрант Антон Тышко рознымі спосабамі рыхтаваліся да гэтага дня. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў і лектараў займаўся кс. Іван.
Перад кс. пробашчам Мікалаем і ўсімі вернікамі хлопцы выказалі сваё жаданне выконваць абавязкі службы алтара і быць вернымі Хрысту і Касцёлу, а таксама паабяцалі праз сваю паслугу прычыняцца да будавання парафіяльнай супольнасці. Пасля чаго кандыдаты апранулі адпаведны літургічны строй і атрымалі спецыяльнае бласлаўленне.