Запрашаем да Марыі ў Браслаў крочыць разам

braslau_piligrymka_17.jpgУрачыстасці ў Браславе ў гэтым годзе пройдуць 19-20 жніўня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>.

Пешая пілігрымка распачынаецца 17 жніўня святой Імшой у 7.00. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае - Пятроўшчына (абед) - Шаркаўшчына (начлег); 2 дзень - Шаркаўшчына - Барадзенічы (начлег);  3 дзень: Барадзенічы - Ахрэмаўцы (абед) - Браслаў.

Унёсак пілігрыма складае – 15 руб. Кожны пілігрым павінен мець карымат, спальнік альбо коўдру. Парафія гэтымі рэчамі не забяспечвае.

Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус, аплата за які складае 5 руб. Таксама будзе арганізаваны аўтобус на суботу на галоўныя ўрачыстасці раніцай 20 жніўня. Выезд у 7.00. Перадаплата – 10 руб. Запрашаем запісвацца і адразу ўносіць папярэднюю аплату.

braslau2022

Неабходную інфармацыю пра пілігрымку, а таксама ўсе фота і відэа пасля пілігрымкі шукайце ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБраслаў2022