Трохдзённы адпачынак міністрантаў на беразе возера

ministranty 1З 31 ліпеня па 2 жніўня 2018 года адзінаццаць міністрантаў нашай парафіі разам з вікарыем кс. Іванам Кароткіным адпачывалі на беразе возера Сэрвач, што ў Докшыцкім раёне.

У параўнанні з мінулым годам, калі было дажджлівае надвор'е і начлег пад маланкамі ў намётах, на гэты раз хлопцам пашчасціла з сонейкам і цёплым возерам. Кожнаму быў занятак: спартыўныя гульні, рыбалка, прыгатаванне ежы. Хоць адпачынак быў для цела, не забываліся хлопцы і пра душу - штодня была малітва, ружанец і вяночак да Божай Міласэрнасці.