Сустрэча матуль у Камаях

kamai maci 10Шчаслівыя матулі вярталіся нядзельным вечарам дадому з цудоўнага падарожжа, якое адбылося 26 жніўня ў Камаі, што на Пастаўшчыне.

Для нас, удзельніц руху “Маці ў малітве”, была арганізавана супольная сустрэча пры падтрымцы каардынатара руху ў Беларусі Людмілы Губінай. Сэрца і душа спявалі ад цеплыні, адкрытасці, якая перапаўняла нас. Хочацца падзякаваць усім арганізатарам за магчымасць пабачыць іншых маці, якія даручаюць сваіх дзяцей Усемагутнаму Богу і Найсвяцейшай Маці.
У Камайскім касцёле Св. Яна Хрысціцеля пры шчырай падтрымцы кс. Яцэка Хутмана і ўдзельніц руху (якому ўжо 10 год!) адбылася спачатку ўрачыстая св. Імша на праслаўленне Маці Божай Чэнстахоўскай, а потым супольная малітва ўсіх маці. Пасля Літургіі гаспадары гасцінна запрасілі на агульную сустрэчу , дзе ў шчырай абстаноўцы мы адчулі, што ў нашай Віцебскай дыяцэзіі ў многіх раёнах дзейнічае рух “Маці ў малітве” (Камаі, Лынтупы, Шаркаўшчына, Браслаў, Відзы, Глыбокае і хутка арганізуецца ў Паставах). Гэта вельмі цешыла душу, бо кожная маці разумее, што яе малітва – надзейная абарона і падтрымка нашых дзяцей у такі неспакойны час.

kamai maci 13


Алена Аксновіч, тэкст
Фота ўдзельніц